Перайсці да зместу

Агюстэн Луі Кашы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агюстэ́н Луі́ Кашы́
Augustin Louis Cauchy
Дата нараджэння 21 жніўня 1789(1789-08-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1857(1857-05-23)[1][3][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Луі Франсуа Кашы[d]
Маці Marie-Madeleine Desestre[d][5]
Жонка Aloise de Bure[d]
Род дзейнасці матэматык, інжынер, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Агюст Конт
Вядомы як заснавальнік сучаснага матэматычнага аналізу
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агюстэ́н Луі́ Кашы́ (фр.: Augustin Louis Cauchy; 21 жніўня 1789, Парыж — 23 мая 1857, Со, Францыя) — вялікі французскі матэматык, член Парыжскай акадэміі навук, Лонданскага каралеўскага таварыства, Пецярбургскай акадэміі навук і іншых акадэмій.

Распрацаваў асновы матэматычнага аналізу, унёс велізарны ўклад у аналіз, алгебру, матэматычную фізіку і многія іншыя вобласці матэматыкі. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Кашы напісаў больш за 800 работ, поўны збор яго твораў змяшчае 27 тамоў. Яго працы адносяцца да розных напрамкаў матэматыкі (пераважна да матэматычнага аналізу і матэматычнай фізікі).

Кашы ўпершыню даў строгае азначэнне асноўных паняццяў матэматычнага аналізу — граніцы, непарыўнасці, вытворнай, дыферэнцыяла, інтэграла, збежнасці шэрагу і г. д. Яго азначэнне непарыўнасці абапіралася на паняцце бясконца малой, якому ён надаў новы сэнс: у Кашы бясконца малая — зменная велічыня, якая імкнецца да нуля. Увёў паняцце радыуса збежнасці шэрагу. Курсы аналізу Кашы, заснаваныя на сістэматычным выкарыстанні паняцця граніцы, паслужылі ўзорам для большасці курсаў пазнейшага часу.

Кашы шмат працаваў у галіне камплекснага аналізу, у прыватнасці, стварыў тэорыю інтэгральных рэшт. У матэматычнай фізіцы глыбока вывучыў краявую задачу з пачатковымі ўмовамі, якая з тых часоў завецца «задача Кашы».

Кашы заклаў асновы матэматычнай тэорыі пругкасці. Ён разглядаў цела як суцэльнае асяроддзе і вывеў сістэму ўраўненняў для напружанняў і дэфармацый у кожнай кропцы. У працах па оптыцы Кашы даў матэматычную распрацоўку хвалевай тэорыі святла і тэорыі дысперсіі. Яму належаць таксама даследаванні па геаметрыі (пра мнагаграннік), па тэорыі лікаў, алгебры, астраноміі і ў многіх іншых галінах навукі.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Augustin Louis Cauchy // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Augustin Louis Cauchy // Brockhaus Enzyklopädie
  4. а б Коши Огюстен Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.546

  • Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Агюстэн Луі Кашы (англ.) у архіве MacTutor. (англ.)